Супрацоўнікі КДБ даглядаюць усіх мужчын у пункце пропуску “Казловічы”



Супрацоўнікі КДБ узмоцнена даглядаюць усіх мужчын у пункце пропуску “Казловічы”. Пра гэта паведамляе выданне hrodna.life.

Кіроўцаў з аўтамабільнай чаргі выклікаюць у кабінет, дзе правяраюць тэлефоны і рэчы. Пільна правяраюць і машыны.

Мінулы раз такія ж праверкі праводзіліся ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Еўразвязам пасля дыверсіі ў Мачулішчах.

Цяпер, магчыма, гэта звязана з учарашнім забойствам спецназам КДБ замежнага грамадзяніна ў Гародні (ён нібыта рыхтаваў у Беларусі тэракт). Аднак дакладнай прычыны ўзмоцненага дагляду спецслужбы не называюць.

Беларускае Радыё Рацыя