Сур’ёзныя пажары ахапілі курортныя гарады Турэччыны



Больш за 180 чалавек пацярпелі з-за пажараў, ужо вядома аб трох загінулых, у тушэнні агню задзейнічаны самалёты і верталёты. Дзясяткі мясцовых жыхароў пацярпелі і вымушаныя былі звярнуцца па медыцынскую дапамогу з-за буйнога ляснога пажару ў турэцкай правінцыі Анталья.

З-за моцнага ветру і гарачага надвор’я полымя хутка распаўсюджваецца на вялікай тэрыторыі. Улады паведамілі, што гэта самы моцны ў гісторыі пажар, з якім ім прыходзіцца сутыкацца. Як распавяла турыстка з Расеі Жанна Скварцова ў інтэрв’ю «Першаму каналу», агонь ствараў жахлівае ўражанне.

У турэцкім Мармарысе пачалася эвакуацыя мясцовых жыхароў. Абстаноўка там гарачая. Полымя там настолькі імкліва разгаралася, што ў шэрагу месцаў дасягала 100 метраў ад жылых дамоў і гатэляў. Трагедыі атрымалася цудам пазбегнуць, адзначыла ў інтэрв’ю «Першаму каналу» расяянка Ганна Мельнік, якая прыехала адпачыць у Турцыю.

У сваю чаргу супрацоўніца эвакуяванага ў Бодруме гатэля Titanic сказала агенцтву РІА «Навіны», што ў іх эвакуацыя пачалася, калі агонь быў ужо вельмі блізка, а ў памяшканні ў гэты момант знаходзілася каля 5 тысяч гасцей і супрацоўнікаў, вывесці ўсіх аператыўна было б вельмі складана .

Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушоглу заявіў, што ў асноўным агонь знаходзіцца далёка ад месцаў адпачынку і гасцініц, хоць у некаторых раёнах ён наблізіўся да гатэляў.

Улады Турцыі пачалі расследаванне прычын узнікнення пажараў і абяцаюць пакараць вінаватых.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pravda.com.ua