Свята сярэднявечча ва Уроцлаве



У нядзелю 2 кастрычніка ў Лесніцкім замку ва Уроцлаве прайшоў Ядвіжанскі кірмаш. Гэтае мерапрыемства традыцыйна ладзіцца штогод у сталіцы Ніжняй Сілезіі, і з’яўляецца вельмі папулярным сяроды мясцовых. У Лесніцкі замак з цікавай гісторыяй прыязджаюць рамеснікі, аматары і пастаноўшчыкі рыцарскіх баёў, даследчыкі сярэднявечча і старажытнай славянскай міфалогіі з усёй Польшчы. У амфітэатры, акрамя рыцарскага паядынку, атмасферу сярэднявечча ствараў аркестр, які граў старадаўнюю музыку, і тэатральныя калектывы з сярэднявечнымі спектаклямі.

Мерапрыемства пачалося а 11.00, і прысутных адразу чакалі шматлікія цікавыя мерапрыемствы як для дарослых, так і для дзяцей. Першым быў купецкі кірмаш. Там можна было набыць вырабы народных рамеснікаў, якія цяпер ужо не выкарыстоўваюцца. Сярод іх былі ткачы, залатары і пчаляры, і ўсё гэта ў сярэднявечнай атмасферы! Трохі пазней была адкрыта гістарычная пляцоўка для дзяцей. Сярод іншага, самыя малодшыя маглі страляць з арбалета або выступаць у паядынку з мячом.

Братэрства Воінаў Крумкачоў падрыхтавала для дзяцей і іх бацькоў шэраг іншых атракцыёнаў. Удзельнікі кірмашу даведаліся пра цікавосткі жыцця ў рыцарскім лагеры. Адбыліся і паказальныя выступы рыцарскіх баёў. Прысутныя пазнаёміліся са спецыфікай зброі даўніх часоў. Дарослыя ўдзельнічалі ў дарослых настольнах гульнях, а дзеці выраблялі бранзалеты з драўляных пацерак. Акрамя таго, гэта была магчымасць прымерыць сярэднявечныя строі ці даспехі рыцараў.

Акрамя ўсяго вышэйзгаданага прысутнічыя маглі добра падсілкавацца. Акрамя традыцыйных фудтракаў, былі і стэнды, натхнёныя сярэднявеччам, з медавухай, вінамі і півам. Для дзяцей таксама працавалі майстар-класы па вырабе лялек і будаўніцтву замкаў з кардона.

Беларускае Радыё Рацыя