Святая Ліпка
Вёска Святая Ліпка для адведвання недалёка ад Беларусі. Яна знаходзіцца ў сучасным Мазурска-Вармінскім ваяводcтве. Галоўнае не яе памеры, а тое, што там ёсць паглядзець. Асабліва – аматарам барочнае архітэктуры. Менавіта там размешчана адно з найпякнейшых барочных збудаванняў – Кляштарны комплекс закону Езуітаў 18-га стагоддзя. Гэты кляштар і храм з’яўляюцца месцамі пілігрымак поўначы Польшчы. Менавіта там знаходзіцца санктуарыум Маткі Еднасці Хрысціянаў.
Пілігрымкі да абразу Маткі Божай Святаліпскай вядомыя з Сярэднявечча. Сюды сцякаліся патокі пілігрымаў з Прусаў і Эрмляндыі. Таксама вядома, што апошні вялікі магістар крыжацкі Альбрэхт Гогенцолем у 1519 годзе пеша і боса пілігрымаваў з Караляўца да Святой Ліпкі. Але неўзабаве прыйшла рэфармацыя ў Прусіі і натоўп разбурыў і разрабаваў капліцу. Толькі пры Жыґімонце IV была выкуплена Святая Ліпка і перададзеная езуітам.
Брама кляштару 18-га стагодзьдзя. З каванымі элементамі дэкору.
Унутраны дворык зараз паволі перажывае рэстаўрацыю за кошт пілігрымаў і адведнікаў санктуарыуму. На мурах крыжовага ходу (размешчаны па перыметры дваровай тэрыторыі) наносяцца і аднаўляюцца фрэскі на біблійныя тэмы. Храм з’яўляецца малой базылікай паводле рангу і носіць імя Звеставання Багародзіцы, якое ў Беларусі адзначаюць на Дзень Волі.
Найбольш шаноўнымі тут з’яўляюцца абраз Маці Божай Еднасці Хрысціянаў, а таксама арґан, які мае 40 галасоў.
Кляштар езуітаў і дом Пілігрыма.
Віктар Парфененка, Сьвятая Ліпка
Фота аўтара