Сярэднявечнае гарадзішча адновяць у Копысі
Рэканструкцыю сярэднявечнага гарадзішча правядуць у гарадскім пасёлку Копысь Віцебскай вобласці, паведаміла журналістам загадчыца Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі, навуковы кіраўнік праекта Вольга Ляўко.
Рэканструкцыя праводзіцца на аснове плана Копысі 1665 года. Вызначаны зоны размяшчэння вежаў, якія знаходзіліся на гарадзішчы.
Работы па аднаўленні гарадзішча ідуць з лютага. Археолагі суправаджаюць ўся земляныя работы, дзякуючы чаму сабраны вялікі матэрыял. Гэтыя даследаванні далі магчымасць вызначыцца з месцазнаходжаннем уязной брамы. На гарадзішчы паставяць элемент, які будзе фіксаваць зону панскага дома. Акрамя таго, усталююць драўляныя вежы. Рэстаўратары ўзвядуць тры вежы, адна з якіх будзе паказваць кут гарадской сцяны, якая атачала тэрыторыю Копысі. Ёсць звесткі, якія даюць поўнае апісанне драўляных вежаў, пастаўленых у Віцебску. «Але паколькі гэта адзіны рэгіён, адзіны тып будаўніцтва на той перыяд часу, то правамерна як правобраз выкарыстоўваць гэтыя матэрыялы» – падкрэсліла Вольга Ляўко.
Археалагічныя матэрыялы паказваюць высокі ўзровень развіцця Копысі і даюць цікавыя дадзеныя для пабудовы музея і экспанавання сабраных артэфактаў.
Фота fotobel.by