Сёлета 23000 “бязвізавых” турыстаў наведалі Берасцейскае памежжа
23000 “бязвізавых” турыстаў ад пачатку гэтага года наведалі турысцка-рэкрэацыйную зону “Брэст”.
Пра гэта паведаміў загадчык сектара турызма ўпраўлення спорта і турызма Берасцейскага аблвыканкама Дзяніс Нікіцюк. Пераважная большасць з іх – госці з суседняй Польшчы, на мяжы з якой і знаходзіцца Берасце.
Кажа турыст з Польшчы:
– З плюсаў. Бачна, што горад вельмі дагледжаны. Цікавыя гістарычныя помнікі. І гэтыя помнікі належным чынам прадстаўлены. Мне гэта спадабалася. Усё добра заарганізавана. Вельмі мне спадабалася.
“Сярод найбольш папулярных месцаў для наведвання ў памежным горадзе па-ранейшаму з’яўляюцца: мемарыяльны комплекс Берасцейская крэпасць-герой, Берасцейскі чыгуначны музей і пешаходная вуліца Савецкая”, – зазначаюць мясцовыя экскурсаводы і гіды-перакладчыкі.
Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце