Сёлета ў сакавіку ў Грузію прыехалі амаль 20 тысяч грамадзян Беларусі



У сакавіку бягучага года ў Грузію прыехалі амаль 20 тысяч грамадзян Беларусі, большасць з іх там і засталіся.

Статыстыку перасячэння мяжы прааналізаваў Тбіліскі інстытут развіцця свабоды інфармацыі (IDFI).

Большасць беларусаў прыляцела праз аэрапорт у Тбілісі (53%).

Адмоўлена ва ўездзе было толькі 16-ці грамадзянам Беларусі – гэта менш за адну-дзясятую працэнта.

Частка беларусаў, якія прыехалі ў Грузію, пасля выехалі, але больш за 14 тысяч чалавек на канец сакавіка заставаліся ў Грузіі.

У той час як у сакавіку 2019 года (да пандэміі, пратэстаў і вайны) колькасць тых, хто заехаў і выехаў, была прыкладна роўнай, а сама колькасць беларусаў, якія прыехалі ў Грузію, была на 555 працэнтаў меншай.

Сярод прычын такой сітуацыі ў інстытуце называюць вайну ва Украіне, палітычныя рэпрэсіі і імкненне пазбегнуць санкцый.

Паводле nashaniva.com