“Белавія” прапануе новыя акцыйныя накірункі



Авіяперавозчык прадае акцыйныя білеты ў Ерэване, Казань, Калінінград, Кішынёў і Краснадар.

Квіткі ў гэтыя гарады можна набыць па спецыяльных тарыфах толькі 28 сакавіка, паведамляе сайт “Белавія”. Кошт білетаў у адзін бок складае 10 еўра + таксы і зборы, туды-назад — 20 еўра + таксы і зборы. Перыяд продажу квіткоў сёння — да 23.59 па мінскім часе.

Адправіцца ў падарожжа можна будзе з 29 сакавіка па 28 красавіка (дата вяртання па другім купоне). У авіякампаніі адзначылі, што продаж квіткоў вядзецца толькі для фізічных асоб на сайце belavia.by. Акцыя дзейнічае пры куплі праязных дакументаў як з Мінска, так і ў Мінску. Змяненні часу і даты вылету забароненыя. Акрамя таго, выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.

Набытыя па спецыяльным кошце квіткі, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, з’яўляецца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаюцца. Колькасць білетаў па акцыі абмежаваная.

zviazda.by