Сыракомля на вуліцы Літаратурнай у Вільні



На вуліцы Літаратурнай (Literatų gatvė) у Вільні можна пабачыць арт-аб’ект, прысвечны беларуска-польскаму літаратару Уладзіславу Сыракомлю (1823-1862).

28 траўня 2009 года была адчыненая „Сцяна літаратараў” – мастацкія аб’екты з імёнамі пісьменнікаў, жыццё якіх звязанае з Вільняй. 

Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч) жыў і памёр у Вільні, выдаваў тут свае творы, быў вязнем віленскай турмы, памёр падчас следства.  Пахаваны паэт таксама ў Вільні на могілках Росы.

На вуліцы Літаратурная ў Вільні ёсць таксама арт-аб’ет, прысвечаны беларускай паэтцы Цётцы  – Алаізе Пашкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя