Тайланд можа спрасціць выдачу віз для беларусаў
Ганаровы консул Каралеўства Тайланд у Рэспубліцы Беларусь Іван Чура паведаміў, што зараз па лініі МЗС дзвюх краін ідуць перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму, піша партал Tochka.by.
-
Фота: imagetours.co.il
Цяпер паміж Беларуссю і Тайландам дзейнічае візавы рэжым. Віза для беларускіх грамадзян выдаецца пасольствам Тайланда ў Расеі, але дакументы падаюцца ў Менску ў Ганаровым консульстве Каралеўства Тайланд. Кошт тайскай візы для беларусаў складае 40 даляраў плюс 70 рублёў.
Цяпер ідуць перамовы і адносна таго, каб звязаць Беларусь з Тайландам непасрэдным авіязлучэннем. Калі перамовы скончацца поспехам, то выконваць пералёты зможа тайландская авіякампанія, якая мае для гэтага адпаведны флот далёкамагістральных самалётаў. Арыенціровачны тэрмін запуску рэйсу — верасень наступнага года.
