Таксіст павёз спячага пасажыра на іншы канец краіны і выставіў салідны рахунак



Брытанскі дыджэй Крыс Рыд, вядомы пад псеўданімам Plastician, распавёў у сваім Twitter-акаўнце, як кіроўца Uber пераблытаў адрас і выпадкова павёз яго на іншы канец Вялікабрытаніі. Яго публікацыя стала віруснай і сабрала тысячы рэтвітаў і сотні каментароў.

«Увесь гэты тыдзень разбіраюся з прадстаўнікамі Uber. Не разумею, як так выйшла: пакуль я драмаў і думаў, што еду з лонданскага раёна Фулхэм у горад Кройдан, кіроўца адвёз мяне ў іншы канец Вялікабрытаніі, – напісаў Рыд у чацвер, 10 кастрычніка. – Я прачнуўся ў Мідлендсе! Пры гэтым таксіст ні слова мне не сказаў. Мы ехалі пяць з паловай гадзін па падвоенаму тарыфу».

У выніку дыджэй атрымаў кошт на 1453 фунта стэрлінгаў. Пасажыр патэлефанаваў у кол-цэнтр Uber, дзе яму пацвердзілі: адрас пры замове быў уведзены карэктна. «Цяпер яны ўсё адмаўляюць, – кажа Рыд. – Аднак у іх няма доказаў, што я ўводзіў той адрас, па якім мяне везлі. Ды я ніколі ў жыцці не бываў у тым раёне».

«Не садзіцеся п’янымі за руль і да таксістаў Uber, – папярэджвае брытанец. – Такое можа адбыцца з кожным. Нават калі мне і прыйдзецца аплаціць гэтую недарэчную паездку, я спадзяюся, што навакольныя возьмуць з гэтага ўрок».

zviazda.by