Таполя з паштовым індэксам
У цэнтры вёскі Боцкавічы Дзятлаўскага раёна расце вялікая стогадовая таполя. Ствол дрэва ў дыяметры дасягое больш за 1,5 метры. Не кожная вёска сёння можа пахваліцца такой магутнай, галіністай і прыгожай таполяй.
Але вандроўнікаў здзіўляе не толькі сама старая таполя, але і паштовая шыльда, прыбітая цвікамі да дрэва. На ёй паведамляецца паштовы індэкс вёскі і напісаны на рускай мове тэкст: “Ваш паштовы індэкс. Паведаміце яго ўсім, з кім перапісваецеся”. Як кажуць у народзе: знарок і не прыдумаеш…
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён
Фота аўтара
