Тарнада ў Чэхіі – дзясяткі чалавек параненыя
Тарнада і моцны вецер разбурылі чатыры сялы на паўднёвым усходзе Чэхіі.
Праз паўднёвую Маравію ў чацвер прайшло вялікае тарнада. Вецер дасягаў хуткасці 300 кіламетраў на гадзіну.
Па апошніх звестках, як мінімум адзін чалавек загінуў і 150 чалавек былі параненыя. Пашкоджаныя шматлікія дамы блізу граніцы са Славакіяй. Абвешчаны чацвёрты ровень надзвычайнага становішча, мабілізаваныя ўсе выратавальныя службы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ТАСС
