Татарскія могілкі пад Гародняй з’яўляюцца беларускімі?
Старыя татарскія могілкі, або мізар, 17-18 стагоддзя ў вёсцы Каробчыцы, што каля Гародні, з’яўляюцца аднымі са старажытных беларускіх могілак 15-16 стагоддзя. У гэтым упэўнены гарадзенскі гісторык Зміцер Люцік, які некалькі апошніх гадоў рабіў даследванне па Каробчыцах:
– Па-першае, самае галоўнае, гістарычныя крыніцы сцвярджаюць, што вёска Каробчыцы мела назву Растаўляны. Гэта была беларуская вёска, якая была заселеная беларусамі. Спіс яе насельнікаў, простых сялян, і аналіз іх прозвішчаў таксама пацвярджаюць гэты факт. Татарскіх прозвішчаў там няма, у у асноўным яны ўсе хрысціянскія.
Ва ўсіх даведніках знакамітых месцаў Беларусі гэты некропаль указаны як татарскія могілкі, аднак на думку Зміцера Люціка апошнюю кропку ў гэтым пытанні павінны паставіць археолагі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Савелія Малчанава