Таццяна Хвагіна: Катастрафічна не хапае гідаў-перакладчыкаў



Да канца года ў Пінску з’явіцца 30 падрыхтаваных экскурсаводаў. Менавіта столькі пінчукоў запісаліся на курсы да адмыслоўцы турыстычнай галіны Таццяны Хвагінай, якая спрабуе вырашыць вострую праблему – недахопу ў рэгіёне дасведчаных гідаў.

Паводле яе словаў, акрамя экскурсаводаў з ведамі, на Палессі трэба неадкладна рыхтаваць гідаў-перакладчыкаў:

-Зусім кепска з экскурсаводамі, якія размаўляюць на замежных мовах. Гэта проста смешна, таму што мы не выглядаем як цывілізаваны край, калі ў нас няма экскурсаводаў, якія валодаюць замежнымі мовамі. Звычайная справа вось тут, калі ідуць побач экскурсавод і перакладчык.

Таццяна Хвагіна распрацавала курс на 80 гадзінаў, гэта тэарэтычныя і практычныя заняткі. Па завяршэнні ўсе ўдзельнікі пройдуць атэстацыйны іспыт у Менску ў Нацыянальным агенцтве па турызме.  

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tio.by