Таямнічае і загадкавае ўрочышча Дубкі



Урочышча Дубкі знаходзіцца на левым беразе Дняпра ў ваколіцах Воршы. Не толькі дубамі славутае гэтае месца, але і тым, што ў 1926 годзе тут былі знойдзеныя таямнічыя пячоры, працягласцю да 10 метраў.

Пра знаходку пячораў паведміў краязначы часопіс “Наш край” №8-10, 1926:

“Знойдзеныя пячоры ў Дубках былі выпадкова ў час экскурсіі вучняў адной з аршанскіх школ 18 мая 1926 года. Паведамленне аб знаходцы зацікавіла супрацоўнікаў Інбелкульта, і ўжо з чэрвеня пачалося вывучэнне гэтага цікавага помніка старажытнасці. Месцяцца пячоры на высокім левым беразе невялічкага ручая Арэхаўкі (Арэхаўца), што ўпадае ў Дняпро. Калі быў адкапаны ўваход у пячоры, даследчыкам адкрыўся цёмны, халодны падземны калідор з вільгаццю і цяжкім смуродлівым паветрам. Яго даўжыня складала больш 6 метраў. Ад адзначанага калідора ўлева адгаліноўваюцца яшчэ два, – даўжынёй 4 і 8 метраў, з шырокімі нішамі ва ўсю вышыню падзямелля, а таксама мноствам пячурак памерам каля 25Х25 см з акураным верхам – яскравым сведчаннем таго, што некалі ў іх ставіліся каганцы альбо плошкі для асвятлення”.

Вядома, што у 18 стагоддзі ўрочышча Дубкі запісана як маёмасць Куцеінскага манастыра.

Вядома таксама, што ва ўсе часы ў Дубках аршанцы шукалі скарбы, але ці знайшоў хто што – невядома.

[Not a valid template]

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя