Таямнічая рака Куцеенка



Куцеенка – рака, якая знікае.  Куцеенка – адна з чатырох рэк, на якіх быў заснаваны горад Ворша. 

Але цяпер у межах горада рака ператварылася ў ручай, які перасыхае летам.

Пабачыць Куцеенку, як раку, можна ўвесну ля яе вытокаў – у вёсцы Стаўры пад Воршай.  

У 1631 годзе каля месца, дзе Куцеенка ўпадае ў Дняпро быў пабудаваны славуты мужчынскі Куцеенскі манастыр пры якім дзейнічала друкарня.  

Куцеенка – гэта прыток Дняпра, які мае працягласць 4 кіламетры. 

Спевы птушак вёсной на берагах Куцеенкі заварожваюць. 

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя