Тэст на COVID-19 для выезду за мяжу можна прайсці ва ўсіх рэгіёнах
Грамадзяне, якія выязджаюць за межы Беларусі ў краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацвярджэнне адсутнасці інфекцыі COVID-19, могуць звярнуцца за правядзеннем лабараторнага ПЦР-даследавання на платнай аснове ў цэнтры не толькі ў Менску, але і ў абласцях, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Такія даследаванні праводзяць Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а таксама Берасцейскі, Віцебскі, Гомельскі, Гарадзенскі, Менскі і Магілёўскі абласныя цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Менскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Як паведамлялася раней, для праходжання тэсціравання неабходна мець з сабой копіі пашпарта і квіткоў у краіну выезду.
Па завяршэнні тэсціравання выдаецца вынік лабараторнага даследавання на рускай і англійскай мовах.