Тэставанне маршруту Еўравела-2
Тэставанне маршруту Еўравела-2 працягваецца на Берасцейшчыне. Пра гэта распавёў прадстаўнік культурна-асветніцкай установы «За вела-Берасце!» Віталь Плісюк.
Гэта адзін з міжнародных еўрапейскіх шляхоў, які пралягае праз сем сталіц, – звярнуў увагу актывіст:
– Калі, канкрэтна ў нас, памежны пераход і да гэтай пары не акрыты, што мы таксама лічым вялікай праблемай. Адпаведна веламаршрут упіраецца ў Тэрэспалі ў мяжу, далей ідзе на поўнач праз Белавежскую пушчу і даходзіць да Менску. Тэставанне і даследаванне маршруту на мясцовасці, каб велатурысты атрымалі там неабходную інфраструктуру, харчаванне, начлег і проста цікавыя месцы па ходзе руху.
Як адзначыў Віталь Плісюк, група валанцёраў выязджае і даследуе канкрэтную частку дарогі, пасля чаго ўсе дадзеныя перадаюцца для маніторынгу.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
