Тры авіякампаніі працягнулі адмену палётаў у Менск
Тры авіякампаніі пацвердзілі працяг прыпынення сваіх рэйсаў у Менск.
Turkish Airlines не будуць лятаць паміж Менскам і Стамбулам да 19 сакавіка.
„Азімут” адмяніў рэйс у Растоў-на-Доне, а таксама палёты ў Мінеральныя Воды 17 сакавіка і ў Краснадар 19 сакавіка.
„Аэрафлот” не будзе выконваць рэйс SU-1835/1834 паміж Менскам і аэрапортам „Шарамеццева” да 26 сакавіка, паведамляе прэс-служба сталічнага аэрапорта. Гэты рэйс выконваўся з Менска ў 5:40.