Тры гадзіны ў адзін бок і тры ў адваротны



Столькі часу сышло на перасячэнне польска-беларускай мяжы ў спадарыні Марыны, якая ехала з малым дзіцём і мужам на ўласным аўто на польскіх нумарах:

– Мы ехалі ў бок Беларусі з Польшчы, з Кракава, на пачатку жніўня. Праходзілі прапускны пункт Тэрэспаль-Берасце. Прыехалі недзе а 6-й раніцы і на маё здзіўленне дастаткова хутка ўсё гэта прайшлі. Перад выездам недзе напрацягу тыдня маніторыла розныя чаты, дзе людзі дзеляцца інфармацыяй наконт сітуацыі на мяжы. Я, шчыра кажучы, вельмі баялася ехаць, бо некаторыя пісалі, што людзі па 20-ць гадзін стаяць і г.д.

Суразмоўца дадала, што хуткаму перасячэнню мяжы магла паспрыяць менавіта электронная чарга, а таксама транспартны сродак на польскіх нумарах. Таму нельга сказаць, што сітуацыя будзе выглядаць для ўсіх аднолькава.

Беларускае Радыё Рацыя