„Трыўмфальная арка” ў Воршы
Арка ў стылі «сталінскі ампір» 50-ых гадоў стаіць ў цэнры Воршы ля ўваходу ў гарадскі парк, выглядае, як Трыўмфальная арка і прыцягвае ўвагу цікаўных.
І цяпер ужо далёка не ўсе памятаюць, што пышная арка раней была брамай у Гарадскі парк, які быў абнесены плотам.
А каля брамы прадавалі білеты на танцы.
Ад брамы ішла галоўная алея, на якой стаяў помнік Леніну, злева – магіла савецкіх воінаў, а справа – танцпляцоўка і арэлі, далей драўляны летні кінатэатр, які захаваўся з дарэвалюцыйных часоў.
Парк быў шматлюдны. Цяпер у парку амаль не засталося сацыяльна значых аб’ектаў, таму людзей не шмат.
Паліна Сцепаненка, Беларуская Радыё Рацыя