Царква ў Шчорсах: велічны храм 18-га стагоддзя



Свята-Дзмітрыеўская царква (1770-76 гадоў) у Шчорсах, была пабудавана як уніяцкая. Будаванне ішло паводле фундацыі магнатаў Храптовічаў італійскім архітэктарам Джузэпэ Сака пры ўдзеле французкага дойліда Якуба Габрыэля на месцы храма, які згарэў у 1758 годзе.

Царква пацярпела ад пажару ў 1930-ыя гады. У 1960-ыя гады саветы зачынілі храм і выкарыстоўвалі яго спярша як спартовую залу, а потым як сховішча зерня. У наш час манументальны храм адноўлены і адчынены ў час рэлігійнага адраджэння ў 1988-ым годзе.

Званы Шчорсаўскага храма.

На тэрыторыі царквы шмат прыгожых елак, які гарманіруюць з архітэктурнымі элементамі.

Стары крыж на прылеглай да храма тэрыторыі.

Высокая і адметная аркавая галерэя ўваходу ў царкву.

Храм стаіць пры разгалінаванні дарог у цэнтры мястэчка.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара