Царква ў Сынкавічах – зрусіфікаваная беларуская святыня



Ёсць прыгожая легенда, што царква святога Міхаіла Архангела ў Сынковічах збудаваная самім Вітаўтам. Але ж паводле дакументаў  18 ст., царква была закладзеная за часамі каралевы Боны Сфорцы, то бок крыху пазней за вітаўтаву эпоху. Прынамсі, дакладная дата асвячэння царквы невядомая.

Сынковіцкая царква, больш падобная на фартэцыю, уражвае сінтэзам гатычнай і бізантыйскай архітэктуры. За час свайго існавання яна была і праваслаўнай, і каталіцкай, і вуніяцкай, застаючыся пры гэтым нацыянальнай святыняй Беларусі.

Цяпер ў царкве па-беларуску – толькі ахоўныя шыльды (здымкі 9 і 10). І царкоўная літаратура, і інфармацыйныя стэнды для экскурсантаў, і нават памятка “Што рабіць пры пажары” – выключна расейскай мовай.

Але больш за ўсё муліць вока званіца з сусальнай “цыбулінай”, больш прыдатнай для якога Суздаля, чым для беларускай праваслаўнай бажніцы 16 ст. Не стае толькі хахламы і какошнікаў.

Маскоўская “цыбуліна” з’явілася амаль два гады таму. Зрэшты, ані вернікі, ані шматлікія экскурсанты, аніяк не абураюцца з гэтай навізны…

[Not a valid template]

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара