Цацкі для дарослых
У кожнага чалавека свае забавы: хтосьці калекцыяніруе маркі, іншы раслабляецца на матчы любімай каманды, а нашыя героі рэстаўруюць і катаюцца на аўтамабілях, якім далёка за 20 гадоў. Ды мала таго, што збіраюць, а потым яшчэ збіраюцца разам і дараць усмешкі мінакам, якія з задавальненнем глядзяць на цуды тэхнікі на колах з мінулага.
“Берасцейскі тракт” – менавіта так называецца падарожжа на рэтра аўто з горада над Бугам у Белавежскую пушчу, якую арганізаваў “Клуб аматараў рэтра аўтамабіляў “Адам”. Рацыя пракацілася разам з аматарамі старой тэхнікі па гэтым шляху. Пачаўся ён з археалагічнага музея горада, па дарозе мы не абмінулі і іншыя вядомыя мясціны, такія як Скокаўсці палац Нямцэвічаў, месца народзінаў апошняга караля Рэчы Паспалітай – Воўчын і Белавежскую пушчу.
На кожным прыпынку былі арганізаваны міні-экскурсіі, дзе госці даведваліся пра цікавыя падзеі, звязаныя з гісторыяй рэгіёна.
У “Берасцейскім тракце” прынялі ўдзел больш за 20 аўтамабіляў і 4 матацыклы з усёй Беларусі, а таксама украінскія аматары рэтра. Такое мерапрыемства ладзіцца ўжо на працягу 9 гадоў. Раней “Берасцейскі тракт” беларусам быў вядомы, як Выстава рэтра аўта-мота-вела тэхнікі “Планета Железяка”. Рацыя працягне сачыць за развіццём клуба “Адам”. Будзем чакаць наступных падарожжаў ад сур’ёзных людзей з вялікімі цацкамі.
[Not a valid template]
[youtube id=”P2tT_bV8RkI”]
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Максіма Хлябца, відэа Вольгі Малафеечавай