Ці бяспечна вандраваць па Украіне?



Падарожжы па Украіне – бяспечныя. Беларуская і расейская прапаганда паказвае Украіну, як тэрыторыю, небяспечную, што істотна і негатыўна паўплывала на плынь турыстаў і пакупнікоў. Аднак надалей застаюцца тыя, хто не баіцца падарожнічаць па Украіне. Беларускі блогер Ягор “Будгал” за апошнія некалькі месяцаў быў ва Львове і Чарнаўцах, Кіеве і Чарнігаве, ды ў іншых украінскіх гарадах:

– Былі ў цэнтры і на захадзе. Ніякай напружанасці няма. Бывае сустракаюцца вайскоўцы. Але ўсе спакройна і мірна. Ехаць сюды можна. Шмат цікавага – гісторыя, архітэктура, свая атмасфера. Шмат нязвыклага для Беларусі. Нават тыя ж кавярні, душэйныя, са сваёй гісторыяй. Шмат прыгожых замкаў, якія, на жаль, у нас не захаваліся. Ну і, канешне, уяўленне ў нас, у Беларусі, не адпавядае рэальнасці.

Для таго, каб змяніць імідж Украіны і паказаць, што сюды можна ехаць – ужо было арганізавана некалькі прэс-тураў, з запрашэннем прадстаўнікоў як дзяржаўнай, так і незалежнай прэсы.

Беларускае Радыё Рацыя