Ці неабходны ПЦР-тэст пры ўездзе ў Польшчу?



Пры ўездзе з Беларусі ў Польшчу абавязковы ПЦР-тэст, нават калі ёсць вакцынацыя.

А вось калі ехаць з Польшчы ў Беларусь, то нічога не патрабуецца. Пра гэта беларуска Алена, што ў студзені паспела выехаць з Польшчы ў Беларусь і вярнуцца ў краіну-суседку:

– На ўезд усё было добра, то бок я ехала 2 студзеня. Усё было дастаткова хутка, чаргі на мяжы не было, ніякіх дадатковых патрабаванняў таксама не было. Адзіны нюанс, што ўсе працэсы праверкі, усе пасажыры ўсяго транспарту павінны былі чакаць на вуліцы. Гэта было не вельмі прыемным у сувязі з тым, што быў мароз, было дастаткова халодна, але ў цэлым нічога спецыфічнага не патрабавалася. З польскага і беларускага боку ўсё было як звычайна.

Яна дадала, што ў Беларусі не патрабавалася праходзіць каранцін – гэта цяпер неабавязкова для ўсіх, хто прыязджае з Польшчы. Адзінае, што чакае – гэта пільны дагляд на мытні.

Беларускае Радыё Рацыя