Ці спыняць краіны Балтыі і Польшча грузавыя перавозкі ў Расею і Беларусь?



Міністэрства інфраструктуры Украіны заявіла, што Польшча, Латвія, Літва і Эстонія пачынаюць працэс поўнага спынення транспартных перавозак з Расеяй і Беларуссю.

“Польшча, Латвія, Літва і Эстонія ў найбліжэйшыя 48-72 гадзіны пачнуць працэс поўнай ізаляцыі ад Расеі”, — напісаў у сваім тэлеграм-канале намеснік міністра інфраструктуры Украіны Мустафа Наем.

Ён нагадаў, што Міністэрства інфраструктуры на мінулым тыдні накіравала калегам гэтых чатырох краін адпаведную ініцыятыву аб спыненні любога аўтамабільнага злучэння з Расеяй і Беларуссю.

25 сакавіка Міністэрства інфраструктуры Украіны паведаміла, што звярнулася ў Еўракамісію з просьбай цалкам спыніць транспартныя зносіны з Расеяй і Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя