Ці вернуць берасцейскім турыстам грошы за пуцёўкі?



Ці вернуць берасцейскім турыстам грошы за пуцёўкі — гэтае пытанне застаецца адкрытым. Свае адпачынкі запланавалі, але так нікуды і не накіраваліся прыкладна тры тысячы берасцейцаў:

– Асноўнае пытанне палягае ў тым, што ў некаторых турыстычных фірмах загадзя прапісвалася ў дамовах вяртанне сродкаў. Аднак у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у шматлікіх краінах такое пытанне ўскладнілася.

Тураператары часова спыняюць сваю дзейнасць, неабходна выплочваць заробкі супрацоўнікам, якія засталіся без працы — не заўсёды краіны, што запрашалі берасцейскіх турыстаў да сябе ў госці, вяртаюць сродкі за гатэлі ды экскурсіі.

Не выключана, што ў Берасцейскім рэгіёне, як і па ўсёй Беларусі, для турыстычных аператараў будзе прадугледжана адтэрміноўка па выплатах кліентам да канца 2020 года.

У той жа час берасцейцы сёлета плануюць адпачынкі выключна ў межах краіны. Большасць з іх накіруецца на лецішчы ці паездзе на ровары ці цягніку па прыродных і гісторыка-культурніцкіх аб’ектах.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота belta.by