Цікавае побач!



Такую інфармацыйна-асветніцкую акцыю ладзіць Музей Беларускага Палесся ў Пінску. Супрацоўнікі музею кажуць, што грамадзяне вельмі часта шукаюць нешта цікавае  за мяжой, захапляюцца дасягненнямі іншых народаў, не звяртаючы ўвагі на веліч мінуўшчыны роднага краю.

Але насамрэч цікавае побач, пра гэта сведчаць музейныя фонды, сярод якіх магчыма адшукаць унікальныя рэчы з гісторыі Беларусі. Напрыклад, адную з пяці пячатак кіеўскага князя Ізяслава Яраславіча. Ён уладарыў на палескіх землях у першай палове 11 стагоддзя, адзначае старэйшая навуковая супрацоўніца установы Святлана Цылімава:

– У Пінску калісьці была пабудавана царква Святога Дзімітрыя, якая не захавалася. Яна была пабудавана ў часы праўлення князя Ізяслава Яраславіча. Да 1054 года ён быў князем Тураўскім, а пасля гэтага года стаў Кіеўскім князем.

Акрамя гісторыі, ва ўстанове створана карцінная галерэя ў якой налічваецца каля 600 твораў сусветна вядомых майстраў: Пэн, Айвазоўскі, Бялыніцкі-Біруля. Для наведвальнікаў дзверы Музею Беларускага Палесся адкрытыя штодня акрамя панядзелку.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота pinsk.eu