Цудоўная перадкалядная традыцыя Рэспублікі Ужупіс
19 снежня, знаходзячыся ў Вільні, трапіў у раён Зарэчча, які тамтэйшыя жыхары называюць ні больш, ні менш, як „Рэспублікай Ужупіс” (Ужупіс па летувсіку – Зарэчча) і адразу ўбачыў цікавае відовічша.
Калядная ялінка ля помніка анёлу ляжала на змялі, а яе старанна ўпрыгожвалі апантаныя святочным настроем дарослыя і дзеці.
Сярод іх адразу знайшліся тыя, хто з гонарам паведамілі, што разам з імі ялінку ўпрыгожвае ініцыятар „Рэспублікі Ужупіс”, былы тройчы мэр Вільні Артурас Зуокас.
Мне вельмі спадабалася не столькі само дрэва, колькі тая працэдура, калі ва ўпрыгожванні ды ўсталяванні сваёй сьвяточнай Ялінкі ў раёне тут разам з вядомымі і паважанымі людзьмі прымаюць удзел простыя грамадзяне, бацькі і дзеці.
Гэта выдатная супольная ініцыятыва, якая набліжае людзей адзін да аднаго, робіць іх, як бы, адзінай сям’ёю, адзіным народам, нацыяй.
Бачна, што на гэткіх традыцыях тут у еднасці і радасьці выхоўваюцца і падрастаюць дзеці.
А сэрцы сталых ды самотных людзей, верагодней за ўсё, напаўняе пяшчота ды казачнае сьвяточнае супакаенне…
Аляксей Лапіцкі, Беларускае Радыё Рацыя, Вільня
Фота аўтара