“Цыбуліна” на Старым замку ў Гародні



У Гародні на ўваходзе над брамай з’явіўся дзіўны цыбулепадобны купал.

Каструкцыяй купалу над брамнай вежай займаецца архітэктар Уладзімір Бачкоў. Яго рэканструкцыя выклікае вялікую колькасць спрэчак, і першы варыянт купалу быў падобны на нейкі шар.

Цягам бліжэйшага месяца будаўнікі будуць падшываць гэты купал, канчатковы яго выгляд магчыма будзе ўбачыць у пачатку снежня.

Бачкоў ужо аднойчы памыліўся ў Нясвіжы, калі прапанаваў сваю версію купала над уваходам у адну з брамаў. Пасля ўсталявання ў Нясвіжы браму прыйшлося перарабляць за кошт дабрачынцаў, пераважна за сродкі Мацея Радзівіла.

Фота Сяргея Апановіча

Беларускае Радыё Рацыя