Цётка на вуліцы Літаратурнай у Вільні
На вуліцы Літаратурнай (Literatų gatvė) у Вільні можна пабачыць арт-аб’ект, прысвечны беларускай паэтцы і грамадскай дзяячцы Цётцы (Алаізе Пашкевіч).
За каменным мурам знаходзіцца вялікі двор, у якім з канца XVIII стагоддзя быў Батанічны сад Віленскага універсітэта.
28 траўня 2009 года тут была адчыненая „Сцяна літаратараў”. Гэта мастацкія аб’екты з імёнамі пісьменнікаў, ўмантаваныя ў адрэстаўраваны мур. Канцэпцыя праекту Літаратурная сцяна такая – тут адлюстраваныя літаратары, жыццё якіх звязаная з Вільняй. Сярод іх і беларуская паэтка і дзяячка Цётка (Алаіза Пашкевіч).
Аб’екты для «Сцены літаратараў» зробленыя з металу, дрэва, керамікі, шкла ды іншых матэрыялаў мастакамі і скульптарамі.
Беларускае Радыё Рацыя
