Турэцкія гатэлі не маюць намеру адмаўляцца ад сістэмы “усё ўключана”
Турэцкія гатэлі пасля адмены поўнага лакдаўна ў рэспубліцы не адмовяцца ад сістэмы „усё ўключана” (all inclusive). Пра гэта карэспандэнту ТАСС расказаў прадстаўнік Федэрацыі атэльераў Турцыі, паведамляе БелТА.
«Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Сістэма шведскага стала не можа быць адменена ў Турцыі, аднак рэстараны ў гатэлях могуць уносіць змены па колькасці, разнастайнасці і тыпу прэзентацыі страў. Але рабіць яны гэта могуць толькі па ўзгадненні з тураператарамі”, – адказаў суразмоўца агенцтва на просьбу пракаментаваць інфармацыю ў расейскіх СМІ пра тое, што са сканчэннем лакдаўна 17 мая турэцкія гатэлі пяройдуць ад шведскага стала да абслугоўвання па меню.
Дадзеную інфармацыю таксама пацвердзіла ТАСС яшчэ адна крыніца з турыстычнай галіны. Паводле яе слоў, сёлета „госці па-ранейшаму з пункту гледжання санітарных умоў не змогуць самастойна класці ў свае талеркі ўпадабаныя стравы ў рэстаранах”.
„Гэтым будуць займацца супрацоўнікі рэстаранаў. Гэта робіцца для таго, каб госці не чапалі адныя і тыя ж прыборы. Такі падыход больш правільны з пункту гледжання забеспячэння бяспекі здароўя турыстаў у Турцыі”, – патлумачыла крыніца.
Фота: ТАСС