Turkish Airlines могуць забараніць лётаць у ЕЗ з-за перавозкі мігрантаў



Авіякампанія Turkish Airlines і FlyDubai могуць патрапіць пад забарону палётаў у ЕЗ праз тое, што датычныя да перавозкі мігрантаў у Беларусь.

Паводле інфармацыі выдання, авіякампаніі прадаўжаюць удзельнічаць у дастаўцы мігрантаў з краін Блізкага Усходу ў Менск, нягледзячы на ўскладненую сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕЗ, піша REFORM.by са спасылкай на Euobserver.

Авіякампанія Turkish Airlines ў сваю чаргу выступіла з заявай, у якім гаворыцца, што інфармацыя пра іх удзел у транспарціроўцы нерэгулярных мігрантаў не адпавядае рэчаіснасці.

Нагадаем, учора кіраўнік Еўракамісіі Урсула Фон Дэр Ляен заявіла, што ЕЗ разгледзіць пытанне пра санкцыі супраць авіякампаній трэціх краін на фоне сітуацыі з міграцыяй на мяжы Польшчы і Беларусі.