Turkish Airlines не будзе лятаць у Беларусь да 31 траўня
Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines не будзе лятаць у Беларусь да 31 траўня, паведамляецца на сайце авіякампаніі.
«Нашы рэйсы з/у Менск (Беларусь) адменены да 31 траўня 2022 года», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней Нацыянальны аэрапорт Мінск паведаміў аб старце чартарнай праграмы з Беларусі ў Турцыю. Плануецца, што з сярэдзіны траўня стануць штодзённымі чартары ў Анталію. У планах тураператараў таксама запусціць у чэрвені чартарныя рэйсы ў Бодрум, Мармарыс і Кушадасы. Перавозчыкам выступае авіякампанія «Белавія».