Турцыя прыпыніла авіязлучэнні з усімі краінамі



У Турцыі прыпынілі ўсе авіязлучэнні, каб змагацца з распаўсюджваннем каронавіруса.

«Усе міжнародныя палёты прыпынены. Рух паміж гарадамі [Турцыі] павінен ажыццяўляцца з дазволу мясцовых уладаў», – сказаў прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган.

За выкананнем новых правілаў будуць сачыць спецыяльныя камісіі па змаганні з пандэміяй. Іх ужо сфармавалі ў кожнай правінцыі.

Зараз у Турцыі зафіксавана больш 9 тысяч заражаных каронавірусам, па ўсім свеце – больш за 700 тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя