Турыстаў павінны абслугоўваць мясцовыя экскурсаводы
Турыстаў павінны абслугоўваць мясцовыя экскурсаводы, а не прыезджыя.
Гэтак лічыць гід і жыхар Наваградка Сяржук Казак:
– Што яшчэ датычыцца экскурсаводаў, то хацелася б дадаць яшчэ такое, што з практыкі і тое, што вы можаце знайсці на ютубе, – гэта некампетэнтнасць. Хацелася б, каб, калі прыязджае чалавек з Менску, ён замаўляў у Наваградку, прыязджае чалавек у Менск, ён замаўляў у Менску экскурсавода. І тады не атрымаецца так, што сталіца цэнтрызму, і людзі перастануць уцякаць з рэгіёнаў. Гэта не толькі ў экскурсійнай справе, але і ў шматлікіх іншых справах.
Пры ўсім турыстычным патэнцыяле старажытны Наваградак не можа пахваліцца шчыльным патокам гасцей. Але важнейшае пытанне, як найбольш цікава, змястоўна і праўдзіва падаць інфармацыю пра славутыя мясціны Наваградчыны.
Беларускае Радыё Рацыя
