Турыстычны кластар „Вялесаў шлях” выдатна спрацаваў падчас пандэміі



На фоне пандэміі каронавірусу і глабальнага лакдаўну ў Беларусі, па афіцыйных звестках, перастала існаваць кожная пятая турыстычная кампанія. А вось аграсядзібы наадварот адчулі прыток турыстаў і прыбытку. Беларусы пачалі масава карыстацца ўнутраным турызмам і глыбей пазнаваць сваю краіну.

Як кажа ўладальнік аграсядзібы “Запаведны востраў”, што на Глыбоччыне, і кіраўнік турыстычнага кластара “Вялесаў шлях” Аляксандр Цвірка, на іх сядзібах нават не хапала месца для турыстаў не толькі падчас выходных і разнастайных святаў, але часам і ў буднія дні.

– Для аграсядзіб горш не стала. Канешне, па вясне было цяжэй, пакуль было незразумела, што будзе. А пасля атрымалася так, што нашым суайчыннікам некуды стала ездзіць адпачываць. І ў гэтым годзе да нас прыехалі людзі, якія ніколі нават і не думалі, што яны калі-небудзь будуць адпачываць у Беларусі.

Паводле Аляксандра Цвіркі, у адрозненне ад іншых беларускіх турыстычных кластараў, яны спрацавалі сёлета прадуктыўна. Як зазначае кіраўнік турыстычнага кааператыва, гэта адбылося таму, што кожная аграсядзіба, якая ўваходзіць у кластар, робіць сваю справу на выдатна.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Аляксандра Цвіркі