Турыстычныя арганізацыі Польшчы і Беларусі падпісалі дамову аб супрацы
Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі і Польская турыстычная палата разлічваюць, што дамова скасуе мноства бюракратычных складанасцяў, пазбавіць ад неабходнасці кожнаму тураператару самастойна вырашаць праблемныя моманты.
Паводле віцэ-прэзідэнта Польскай турыстычнай палаты Дарыюша Войтала, афіцыйная дамова дазволіць аказваць польскаму і беларускаму сур’ёзную падтрымку на самым высокім узроўні.
– Мы ў такі спосаб можам аказаваць падтрымку, ствараць варункі для супрацы на іншым узроўні. І другі бок, што таксама важна, нашыя бізнесмены, якія робяць супольныя праекты, сутыкаюцца з праблемамі адміністрацыйнага характару. З такімі праблемамі, якія можна вырашыць хіба на больш высокім узроўні. А цяпер мы можам падобныя праблемы вырашаць.
Піліп Гулы, кіраўнік Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі, падкрэслівае, што Польская турыстычная палата мае сур’ёзны ўплыў, рэпутацыю, рэсурсы і досвед. Дзве арганізацыі супольна могуць істотна дапамагчы працы беларуска-польскай рабочай групе па турызму пры профільных міністэрствах.
– Доступ да гэтых ведаў, абмен гэтай інфармацыяй, дае тыя перавагі, якія мы хацелі б рэалізаваць на беларускім рынку. І спадзяемся, што на ўсё тое, на што не хопіць часу ў профільных міністэрствах, мець зносіны ў працоўных групах, мы маглі б, напэўна, больш мабільна прадстаўляць іфармацыю і інтарэсы для гэтай працоўнай групы.
Дарыюш Войтал зазначыў, што польскія тураператары бачаць, што абодвум турыстычным рынкам ёсць куды расці. Тым больш, у бліжэйшы час чакаецца падпісанне ўказу, які аб’яднае бязвізавыя зоны вакол Горадні і Берасця. У агульную зону плануецца ўключыць Івацэвіцкі, Лідскі і Наваградскі раёны.
Беларускае Радыё Рацыя