Турыстычныя магчымасці Беларусі прадстаўлены на выставе ў Берліне



Нацыянальны стэнд Беларусі прадстаўлены на міжнароднай турыстычнай выставе ITB Berlin, якая праходзіць 6-10 сакавіка ў Берліне, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Турыстычныя магчымасці Беларусі прадстаўлены з акцэнтам на II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у 2019 годзе ў Менску, і магчымасць бязвізавага ўезду ў краіну.

Напярэдадні выставы ў пасольстве Беларусі ў Берліне прайшла прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу краіны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Нямецкага алімпійскага спартыўнага саюза, шэрага спартыўных федэрацый, турыстычных кампаній, бізнес-супольнасці і СМІ Германіі.

„ITB Berlin – гэта люстэрка міжнароднай індустрыі турызму, галоўны форум галіны, якая ахоплівае ўвесь свет. На думку многіх спецыялістаў, ITB Berlin як ні адна іншая турыстычная выстава адлюстроўвае ўсе асноўныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага турызму. Тут прадстаўлены ўсе напрамкі і ўсе звёны ланцужка стварэння турыстычнага прадукту”, – адзначылі ў Нацагентстве па турызме.

На выстаўцы ITB Berlin 2019 прадстаўлены турыстычныя арганізацыі, асацыяцыі, тураператары і агенцтвы, атэлі, транспартныя кампаніі і перавозчыкі, сектар бізнес-падарожжаў, культурны, прыгодніцкі і маладзёжны віды турызму.

belta.by