У аэрапортах Масквы з-за непагоды адменена 15 і затрымана 30 рэйсаў
У трох маскоўскіх аэрапортах Унукава, Дамадзедава і Шарамецева з-за непагоды адменена 15 і затрымана 30 рэйсаў, паведамляе РЭН ТБ.
Як вынікае з даных сэрвісу „Яндэкс. Расклад”, ва Унукаве – 12 рэйсаў затрымана, 11 адменена; у Дамадзедаве – 11 рэйсаў затрымана, 4 адменены; у Шарамецеве – 7 рэйсаў затрымана.
У Маскве сёння, 19 лістапада, пахмурнае надвор’е, месцамі туман і густая смуга.
