У Амстэрдаме цяпер самы высокі турыстычны падатак у Еўропе
Улады Нідэрландаў будуць спаганяць з гасцей сталіцы па тры еўра за кожную ноч знаходжання ў дадатак да ўжо існуючага падатку ў 7% ад кошту жылля.
Падатак для турыстаў, якія карыстаюцца для пражывання ў Амстэрдаме сэрвісам браніравання Airbnb, падвысіцца на 10% за ноч.
Як паведамляе The Telegraph, улады Амстэрдама, які штогод прымае больш за 17 млн чалавек, у апошні час больш надаюць увагі не прасоўванні турызму, а кіраванні турыстычнымі патокамі.
З 1 красавіка 2020 года «падатак на пражыванне» пачне дзейнічаць у Турцыі. Яго будуць плаціць не самі турысты, а гатэлі, кемпінгі і ўладальнікі гасцявых дамоў.
Некаторыя краіны з дапамогай турыстычных падаткаў змагаюцца з наплывам гасцей. Часцяком грошы ад турыстычных збораў вяртаюцца ў прамысловасць, дапамагаюць абнаўленню музеяў і іншых турыстычных славутасцяў. Практычна кожны падарожнік сутыкаўся з турыстычнымі падаткамі.
Самы высокі турыстычны падатак у свеце ў Бутане — гэта фіксаваная плата ў памеры 200 або 250 долараў ЗША ў дзень, плаціць яго трэба пры браніраванні паездкі. Але ў гэтую суму ўключаны пражыванне, транспарт ўнутры краіны, паслугі гіда, харчаванне і ўваходныя квіткі.
Паводле naviny.by