У Англіі захоўваюцца жорсткія каранцінныя меры



„У Англіі захоўваюцца жорсткія каранцінныя меры. Пешыя паслабленні па прагнозах павінны адбыцца ўжо праз месяц, але ніхто не дае ніякіх гарантый. Таксама невядома, калі пачнецца вяртанне да нармальнага жыцця”, – распавяла беларуска Ірына Філатава:

– За апошнія тры месяцы не змянілася нічога, каранцін пачаўся ў лістападзе, далі паслабленне на пачатку снежня. 23-24 снежня каранцін пачаўся па-новаму. Снежань, студзень, люты, вось ужо сакавік і мы ўсё яшчэ сядзім на каранціне. Усё зачынена акрамя харчовых крамаў.

Агульная колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 у Англіі склала 3,7 мільёнаў. Памерла – 110 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя