У Аўстрыі чакаюць другую хвалю каронавіруса



На восень чакаюць другую хвалю каронавіруса, а пакуль пачынаюць жыць па-новаму ў Аўстрыі. 

Пра гэта распавяла беларуска Вікторыя Маір. На 90% з тых, хто меў станоўчы тэст на COVID-19, ужо здаровыя. У апошнія дні статыстыка сведчыць пра тое, што сітуацыя нармалізавалася:

– Я жыву ў Аўстрыі, у горадзе Альтмюнстэр, тут 10 тысяч насельніцтва. Усё супакоілася, эпідэмія ўжо практычна скончылася, хворых няма. Усяго было 16986 хворых, з іх выздаравела 15985. У маім горадзе быў толькі адзін чалавек хворы каронавірусам, ён выздаравеў.

На дадзены момант у Аўстрыі афіцыйна пацверджана 17,5 тысяч выпадкаў каронавірусных інфекцый. З іх 16,3 тысячы адолелі хваробу.

Беларускае Радыё Рацыя