У Аўстрыі змякчаюць меры па барацьбе з каронавірусам
Улады Аўстрыі змякчаюць меры, якія ўводзіліся для барацьбы з каронавірусам. У прыватнасці, аднаўляюць працу некаторыя з раней зачыненых крамаў. Пры гэтым у гандлёвых кропках дазволена знаходзіцца невялікай колькасці пакупнікоў – яны абавязаны захоўваць дыстанцыю адзін ад аднаго і насіць ахоўныя маскі.
Працаваць дазволена крамам плошчай да чатырох сот квадратных метраў, а таксама кампаніям, якія прадаюць будаўнічыя і садовыя матэрыялы. Гандлёвыя цэнтры і цырульні ў Аўстрыі плануюць адкрыць з 1-га траўня.
Рэстараны, гатэлі і школы – з сярэдзіны наступнага месяца, – паведамілі аўстрыйскія ўлады.
Беларускае Радыё Рацыя