У аздараўленчым цэнтры на Смаргоншчыне выявілі каронавірус



У аздараўленчым цэнтры „Лясная паляна” ў Смаргонскім раёне выявілі COVID-19.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя не паведамляе колькасць хворых. Адзначаецца, што гэта і дзеці, і дарослыя: „Працяканне хваробы ў большасці праходзіць бессімптомна”.

У „Лясной паляне” правялі тэставанне, выявілі людзей з COVID-19 і іх кантакты. За станам дзяцей назіраюць спецыялісты. Спецыялісты розных службаў з Гарадзеншчыны і сталіцы праводзяць „эпідэміялагічнае расследаванне”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: holiday.by