У Баброўніках сабралася 1400 грузавікоў
Перад польска-беларускім памежным пераходам у Баброўніках чакаюць на афармленне 1400 грузавікоў. Чаканне складае прыкладна 78 гадзінаў.

Афармленне доўжыцца з-за эканамічных санкцый, уведзеных ЕЗ, і забароны на транспарціроўку некаторых тавараў у Расею пасля агрэсіі Расеі супраць Украіны. Правяраюць не толькі дакументы, але і тое, ці сапраўды заяўлены ў дакументах тавар знаходзіцца ў грузавіку. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэнтгенаўскія сканеры.
Нагадаем, што суседні пераход у Кузьніцы быў закрыты з-за міграцыйнага крызісу.
