У Барысаўскім раёне абрынуўся мост праз раку Рова



У Барысаўскім раёне абрынуўся мост праз раку Рова, паведамілі ва УУС Менскага аблвыканкама.

«Сёння (19 траўня) каля 15:00 на 21-м км аўтадарогі Р67 Барысаў — Беразіно — Бабруйск каля вёскі Семяньковічы Барысаўскага раёна абрынуўся мост праз раку Рова. Рух на дадзеным участку дарогі абмежавана, выстаўлены пасты ДПС», — удакладнілі ў ведамстве.

У цяперашні час дадзены ўчастак дарогі можна аб’ехаць па гравійнай дарозе праз вёскі Полелюм, Забашэвічы і Персцень. А грузавы транспарт накіроўваецца праз аўтадарогі М1 Берасце — Менск — мяжа Расейскай Федэрацыі і М4 Менск — Магілёў.

Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці просіць вадзіцеляў з разуменнем паставіцца да дадзенай сітуацыі на дарогах і рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі, кіравацца сігналамі рэгуліроўшчыкаў і часовых тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху.

zviazda.by

Фота: МНС.