У Беларусь вярнуліся туры



У Беларусь вярнулі тураў, іх засяленне стала часткай ініцыятывы па аднаўленні біяразнастайнасці пойменных лугоў у Жыткавіцкім раёне, перадае БЕЛТА.

Ініцыятыва рэалізуецца з 2017 года па праекце ПРААН. На пойменныя лугі ўрочышча Пагост (заказнік „Сярэдняя Прыпяць”) завезены 15 быкоў пароды Хека з латвійскага нацыянальнага парку „Кемеры”.

Як распавялі спецыялісты, гэтая парода выведзена метадам зваротнай селекцыі. Яна найбольш набліжаная да тураў, якія раней жылі на гэтай тэрыторыі. Жывёлы зніклі з тэрыторыі Еўропы ў 1627 годзе. У ХХ стагоддзі браты Хек у Нямеччыне спрабавалі адрадзіць цягавітую пароду буйной рагатай жывёлы. Завезеныя ў Беларусь з Латвіі жывёлы – нашчадкі віду, выведзенага братамі Хек.

Фота ПРААН